Взрослая социальная сеть
Текстовая версия форума
Знакомства для секса Регистрация


Конкурс "Лучший знаток белорусской литературы"

Текстовая версия форума: Беларусь, страны СНГ



Полная версия топика:
Конкурс "Лучший знаток белорусской литературы" -> Беларусь, страны СНГ


Страницы: 123[4]5

Serge_t
QUOTE (ferz2 @ 01.06.2007 - время: 13:13)
"Роднае карэньне"

Дакладна, давай сваё пытанне
ferz2
Гэй, збірайцесь, крывіцкія дзеці,
пад народны, пад горды наш сьцяг!
Воля Краю нам зоркаю сьвеціць,
яго шчасьце -- у нашых руках!

Мы за волю крывіцкіх прастораў,
мы за спадчыну нашых дзядоў
аддамо, каб насыціўся вораг,
жыццё наша і нашую кроў.


Подсказка: написано в 1941 году. Кто поэт?
Tekken
Ларыса Геніюш
ferz2
Точно!!! Твой вопрос!
agosten
QUOTE (ferz2 @ 29.05.2007 - время: 23:22)
Прошу прощения если не в тему. Не мог бы кто-нибудь выложить полный текст "Пагони" Максима Багдановича.

ПАГОНЯ

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За Тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі Цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, - бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна,
Не усцішыцца гэтакі боль!..
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь.

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

"Максiм Багдановiч, 1913

Воть, пользуйся, пока я добрый.
Tekken
Твор пра хлопчыка, якi быу не такi як усе biggrin.gif
"На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі.."
назавiце аутара i твор
Yellowrose
QUOTE (Tekken @ 03.06.2007 - время: 00:09)
Твор пра хлопчыка, якi быу не такi як усе biggrin.gif
"На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі.."
назавiце аутара i твор

Я.Колас "Сымон-музыка"
Tekken
Верно, красавица, задавай вопрос.
А вот товарищ Agosten, когда итоги будете подводить?
Serge_t
QUOTE
А вот товарищ Agosten, когда итоги будете подводить?


Давай промежуточные. Хоть глянем кто участвует.
А вообще мне нравится. Даж не как конкурс а как игра получается какая то.
Так как людей в принципе немного. Наградим только первое место, остальные получат поощрительные призы. После подведения итогов скажу какие.
agosten
Ну, папярэднія так папярэднія. Толькі прашу прабачэння за памылку ў мінулых падліках. Падманула тое, што пытанне задаваў Camalleri. На самой справе праівльны адказ даў Serge_t. Цяпер да падлікаў аднёсся ўважлівей, і памылкі быць не павінна.

Serge_t. - 5
Camalleri - 1
Tekken - 7
ferz2 - 1
Yellowrose - 6
Italinka - 3

Калі ўсё ж нейкія пытанні будуць - выказвайце прэтэнзіі, буду разглядаць.
ferz2
И чего? на этом все кончилось?
Serge_t
QUOTE (ferz2 @ 06.06.2007 - время: 01:51)
И чего? на этом все кончилось?

Нет, не закончилось.
Просто Yellowrose пока не имеет возможности задать вопрос.
Вопрос будет задан организатором конкурса.
(Если сегодня не будет, значит завтра я задам вопрос).
Так что конкурс-игра продолжается.
agosten
Ад Сяргея пытання пакуль што не паступала, таму зноў выступлю я. Зноў даю верш. Не патрэбна здагадвацца, хто аўтар, не патрэбна ведаць, як называецца твор, патрэбна толькі сказаць, каму гэты верш прысвечаны.

На гасцінцах бярозы
Зусім пачарнелі ад ветру.
Дзіч і глуш безнадзейная,
Бураломныя хвояў кражы,
На лясным раздарожжы
Капліца праткнулася ў нетрах,
І хрыстос сем стагоддзяў
Вісіць на пахілым крыжы.

Праз акенца сляпое
Шэры дожджык глядзіцца у хату,
У якой дагарае,
Бы ў небе асеннім зара,
Непатрэбная старасць
Адстаўнога паўстанца-салдата,
Невядомага генія,
Беларускага песняра.
Дагарае жыццё.
Хто на ўлонне старому прытуліцца?
Ні дзяцей, ні нашчадкаў,
Даўно праляцела вясна,
Прагрымела паўстаннем,
Прайшла праз зялёную вуліцу,
Згасла ў цяжкай салдатчыне...
Мусіць у рабстве сканаць.

Мог бы славай грымець
Сярод годных паэтаў Еўропы, -
Гвалтам спуталі ногі,
Трымалі ўвесь час за руку.
Што пакіне ён?
Вершык у памяці хлопаў,
Кандэлябру ў касцёле
Ды кроў на гарачым пяску.

А ў краіне так цяжка
(Асіны ад ганьбы палаюць),
І над ёй фанабэрыцца
П'яны, разбэшчаны гун.
Як пры князю Ўсяславе -
Дзень вялікі, а луста малая.
Як пры князю Ягайле -
На кожную спіну бізун.

Абжыраюць удоў,
П'юць з гарэлкай сірочыя слёзы,
Тлустым задам расселіся
На паднявольнай зямлі,
На шлагбаумы мёртвыя
Пассякалі жывыя бярозы
На шпіцрутэны гнуткія
Запаветныя вербы звялі.

Беларусь мая, сонца,
Дарагая і родная маці!
На якіх раздарожжах
Згубіла ты шчасце сваё?
Ці удасца хоць дзецям
Шчаслівага дня дачакаці
Пасля мужнасці гэткай,
Пасля столькіх крывавых баёў?

Цень паўстання народнага,
Дзень светлай волі Крашына!
Я таксама пакутваў
За гэту зямную юдоль...
О, чаму ты, кажан,
Не крануў мяне ў годы дзяцінства,
Каб не вырасла сэрца,
Каб вочы не бачылі боль?

Мы чакалі свабоды,
І касілі нас кулямі роты,
Ў ланцугі нас кавалі,
Каб пад палкай нам быў карачун.
Узялі мае вершы,
Ўзялі маіх дзетак гаротных.
Вершы, бедныя вершы
Пад чырванню сургучу!

Край сагнуўся ў спіне,
Край баіцца размовы пра волю,
Край згубіў сваю мову
І матчынай песні напеў...
Нельга верыць у бога,
Калі ён такое дазволіў.
Цяжка верыць у люд свой,
Калі ён такое сцярпеў.

І няўжо не ўваскрэсне
Забытая родная мова
Не на тое, каб енчыць,
А каб крыкнуць да ўсіх на зямлі:
"Ўстаньце, хлопы, да зброі!
Ліце кроў для вялікай любові,
Каб на гэтай крыві
Небывалыя кветкі ўзраслі!"

Не учуем адказу,
Усё больш нахіляюцца хаты,
Ўсе маўчаць ад пялёнак:
Мужыкі, дзецюкі і дзяды...
Пройдзе некалькі месяцаў -
Прах самотны старога салдата
Хапатліва знясуць
На глухія, старыя клады.
О, як хочацца волі!
Жаданая воля, ты чуеш?
Асвяці мне усмешкай
Апошнія дні у жыцці.
Ты маўчыш?
Ты не чуеш?
Можа, ў дзень, калі ты запануеш,
Верас будзе стагоддзі
З разбітага сэрца расці.

Беларусь,
прачынайся!
Я цябе абуджаю!
Ты павінна прачнуцца,
Не праспі сваё шчасце ўначы,
Я гукаю цябе,
Дарагая, святая!
Адкажы ж, мая родная,
Не маўчы!..
Паміраю і веру:
Калісьці над светлымі водамі,
Над свабоднай зямлёю
І над Белаю Руссю маёй
Шчасце сонцам заззяе,
І слова нашчадка свабоднага
Мае раны загоіць
Гаючай жывою вадой.
ferz2
А посвящается это стихотворение Владимиру Короткевичу. Написал его Павлюк Багрым.
agosten
Амсаль правільна. Таму што напісаў верш Уладзімір Караткевіч, а прысвечаны Паўлюку Багрыму. Адказ залічым за правільны. Задавай сваё пытанне.
ferz2
Может быть сложно, но попробуем. На фото вспереди стоят два человека. Один - старик с тросточкой, другой - высокий лысоватый. Оба известные люди в современной белорусской литературе. Кто это? Хотя бы одна фамилия и ответ защитывается.

Присоединённый файл
Присоединённый файл  __________1.jpg
agosten
Як бачыш, не вельмі мы ведаем літаратараў у твары. Я, прызнацца, і то ведаю больш класікаў. Шкада.

Зноў задаю пытанне. Вельмі простае. Вельмі.

Хіба на вечар той можна забыцца?
... Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Лёгкі крокі на вузкай сцяжынцы,
Дзеўчына ў белай іскрыстай хусцінцы,
Быццам абсыпана промнямі зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Выйсці б насустрач, стаць і прызнацца,
Вось яно - блізкае, яснае шчасце,
Клікнуць хацелася - голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Год адзінаццаць, а можа дванаццаць
Сэрца баліць, што не здолеў спаткацца.
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Час той схаваўся за дальняй гарою.
Здасца хвілінай - яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Назву і аўтара верша, калі ласка.
Lenus'
"Пахне чабор" Пятрусь Броўка
ferz2
Два человека на фото: Карлос Шерман и Алесь Рязанов.
Карлос Шерман, переводчик на беларускую мову, кроме всего перевел на белорусский "Сто лет одиночества".
Алесь Рязанов:
СПОРЫШ
Словно дерево, у которого один корень,
но два ствола, я — спорыш.
Тот свет и этот соединяются во мне,
находят воплощение во мне жизнь и смерть.
Изо дня в день, из года в год,
из века в век собираю тайные силы,
чтобы опровергнуть существование и когда-нибудь превозмочь эту двойственность и стать наконец самим собой.
На вопросы «почему» и «зачем», с которыми обращаюсь к небу,
возвращается мой отголосок — эхо и, долго бродя в расщепленном пространстве, глохнет.
Я знаю: так, как есть, не должно быть.
Но так е с т ь.

Это сообщение отредактировал ferz2 - 16-06-2007 - 01:23
agosten
QUOTE (Lenus' @ 15.06.2007 - время: 18:42)
"Пахне чабор" Пятрусь Броўка

Ваша чарга задаваць пытанне. Але раю перад гэтым прагледзець тэму, каб пытанне не паўтаралася.
Lenus'
"Мабыць, кожнаму свой шлях да свабоды наканавана прайсьці асобна. Усё ж індывідуалізм і ў гэткім абліччы - ня самы горшы кірунак да яе. Можа, не найлепшы, але і не найгоршы, - у аснове кожнай калектыўнай свабоды ляжыць свабода індывідуальная. Што да мяне, дык пэўне мой лёгас пэсымістычны, хаця мая душа прагне аптымізму. Як некалі пісала вялікая Лэся Украінка: "Без надіі такі сподюваюсь"..."

Гэты твор - успаміны народнага пісьменніка Беларусі. У ім ен распавядае пра амаль 70 гадоў свайго жыцця, выказвае думкі адносна будучага развіцця краіны.

Назву і аўтара гэтай кнігі ўспамінаў, калі ласка.
Italinka
"Доўгая дарога дадому" Васіль Быкаў
Lenus'
QUOTE (Italinka @ 19.06.2007 - время: 19:40)
"Доўгая дарога дадому" Васіль Быкаў

Правільна. Задавайце сваё пытанне :)
agosten
На ўсялякі выпадак нагадаю, што творны загадваем У МЕЖАХ ШКОЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ!
agosten
Ну, зноў два дні пытання няма. Зноў-такі мне ўзнімаць тэму.

Маці яго памерла пры родах. Хлопчык сам быў надта непрыгожы, яго ніхто асабліва не любіў, і ён адказваў тым жа. Сяброў у яго не было, ды і адкуль ім узяццца пры такім характары? А ен узяў ды і знайшоў сабе сябра. Ды якога: жорава, якога ён адабраў у пастушкоў. І жыў той жораў у іх хаце, пакуль хлопчык не памер.

Назавіце аўтара і назву твора.
agosten
Эх, пачынаем забываць рэвалюцыйную класіку. Падказваю: аўтарка гэтага твора вядома зборнікам "Хрэст на свабоду" і "Першым чытаннем для дзетак-беларусаў".
Lenus'
Алаіза Пашкевіч "Міхаська"
agosten
Ну нарэшце... Правільна, пытанне за вамі.

З.Ы. Дадаткова паведамляю, што Алаіза Пашкевіч вядома таксама як Цётка.
Lenus'
У гэтым фарсе-вадэвілі пасварыліся паміж сабой дзве сям’і. І ўсё з-за таго, што адзін назваў другога мужыком. А такую "смяротную крыўду" нельга дараваць.
Ды пацярпелі ад гэтага дзеці з абодвух бакоў, не дазволілі ім бацькі пасля спрэчкі ажаніцца.

Назавіце аўтара і назву твора.
agosten
Вызначаны апошні дзень нашага конкурсу: 5 ліпеня. У гэты дзень мы падводзім вынікі і выдаем узнагароды. Пераможцу - 100, астатнім - як у Serge_t атрымаецца. Акрамя таго, ад сябе асабіста даю пераможцу 30 сэксо.

Tekken, пытанне за табой.
Tekken
"Паулiнка" Я. Купала
agosten
Спадар Tekken, залічваю вам 2 балы. На пытанне пра "Пінскую шляхту" ты таксама адказаў. Толькі няўдала так мы адначасова ў тэму зайшлі, праўда?
Пытанне за табой.
Tekken
Аснову сюжэта паэмы складае трагічны лёс героя, які залежыць не ад таго, што ён чалавек няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а з самага нараджэння ўсё яго жыццё пайшло не так як трэба
Твор? Аутар?
Lenus'
Ф. Багушэвіч “Кепска будзе”.
Serge_t
QUOTE (Lenus' @ 27.06.2007 - время: 23:36)
Ф. Багушэвіч “Кепска будзе”.

Дакладны адказ. Задавайце свае пытанне.

Страницы: 123[4]5

Беларусь, страны СНГ -> Конкурс "Лучший знаток белорусской литературы"





Проститутки Киева | Эротический массаж в Москве